19лістапада 2014 года куратарамі Галяк Людмілай Мікалаеўнай, Кузьміной Людмілай Аркадзьеўнай і навучэнцамі груп №№235,427 праведзена куратарская гадзіна на тэму “Спакон вякоў нам засталася спадчына”.
Куратарамі і навучэнцамі праведзена значная падрыхтоўчая работа: распрацавана электронная прэзентацыя, падабраны змястоўны літаратурны матэрыял, арганізавана даследчая работа па прапанаванай тэме. Месца правядзення выбрана невыпадкова: ім стаў музей беларускай кухні.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы і прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і асаблівасцямі беларускіх абрадаў, далучыліся на духоўных каштоўнасцяў нашага народа.
Асаблівая ўвага была ўдзелена абраду памінання продкаў – Дзядам. Навучэнцы не толькі расказалі пра гісторыю абраду, але і падзяліліся сваімі ўражаннямі пра тое, як памінаюць продкаў у іх мясцовасці. Вельмі кранальна была выканана інсцэніроўка абраду паміннаня продкаў навучэнцамі групы № 427.
Куратарам удалося не толькі зацікавіць усіх прысутных тэмай гутаркі, але і стварыць добразычлівую атмасферу, якая садзейнічала павышэнню цікавасці да народных традыцый, абрадаў.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі аднадушныя ў тым, што мы - багатыя людзі. Усё, што засталося нам у спадчыну, выклікае захапленне ў нашых суседзяў. І гэта складае не толькі наш гонар, а ў найбольшай і найпершай ступені – наш абавязак. Абавязак – памятаць, шанаваць, берагчы. І вельмі слушна загучалі напрыканцы гутаркі словы Ніла Гілевіча:
Калі мы спадчыны бацькоў
Пачнем цурацца,
То можна ў памяці вякоў
Без імені застацца.
Віншуем усіх удзельнікаў мерапрыемства з поспехам.
Жадаем новых творчых дасягненняў і знаходак.
Метадычны савет каледжа