изображение viber 2026 04 23 10 29 25 370

22 красавіка навучэнцы нашага каледжа сталі ўдзельнікамі глыбокага і кранальнага мерапрыемства, якое прайшло ў гарадской бібліятэцы імя В.Таўлая. Тэма сустрэчы была прысвечана трагічнай і незабыўнай старонцы нашай гісторыі – Хатыні.

Мерапрыемства пачалося з наведвання ўражлівай выставы, прысвечанай ахвярам карніцкіх злачынстваў і мемарыяльнаму комплексу "Хатынь". Экспазіцыя дазволіла навучэнцам паглядзець на падзеі тых страшных гадоў, адчуць боль і страту, якія перажыў беларускі народ.

Пасля агляду выставы адбылася глыбокая па змесце лекцыя. Бібліятэкар распавёў пра гісторыю вёскі Хатынь, пра жахі, якія там адбыліся, і пра стварэнне мемарыяльнага комплексу. Асаблівая ўвага была нададзена асобе архітэктара Леаніда Левіна, які з'яўляецца аўтарам праекта мемарыяла. Навучэнцы даведаліся пра сімволіку кожнага элемента комплексу, пра яго сэнс і значэнне для суверэннай Беларусі.

Асабліва кранальным момантам лекцыі стала тлумачэнне, чаму звiняць званы ў Хатыні. Гэта не проста гук, а сімвал жалю, памяці пра загінуўшых і папярэджанне будучым пакаленням. Гучанне званоў – гэта голас тых, хто больш не можа сказаць, гэта напамін пра важнасць міру.

У завяршэнне мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі запрошаны да ўдзелу ў інтэрактыўнай віктарыне, прысвечанай гісторыі Хатыні і яе мемарыяльнаму комплексу. Гэта была выдатная магчымасць праверыць свае веды і замацаваць атрыманую інфармацыю. Усе, хто актыўна ўдзельнічаў і правільна адказваў на пытанні, атрымалі прыемныя падарункі.

Гэта мерапрыемства стала для нашых навучэнцаў урокам гісторыі, чалавечнасці, патрыятызму і павагі да памяці продкаў.

Поиск