изображение viber 2026 02 20 16 33 14 469

20 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая прайшла “Беларуская інтэлектуальная гульня”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманды шасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада Баранавічы.

Каманду нашага каледжа ўзначалілі таленавітыя ўдзельніцы групы 109: Бармута Сафія, Галіцкая Кацярына, Кавальчук Меланія і Мельнікава Ульяна. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы пры ўдзеле супрацоўнікаў аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама.

Нашы дзяўчаты ўпэўнена прайшлі ўсе туры: паказалі шырокія веды роднай мовы, эрудыцыю і камандную выдатную працу. У выніку яны заслужана сталі абсалютнымі пераможцамі гульні. Гэтая перамога — плён пастаяннай падрыхтоўкі, цікавасці да культуры і любові да роднай мовы.

Віншуем Сафію, Кацярыну, Меланію і Ульяну! Дзякуем арганізатарам і ўсім удзельнікам за яркае святочнае мерапрыемства.

 

Поиск