У рамках Тыдня роднай мовы 18 лютага ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.Таўлая адбыўся аўтарскі вечар "Я слову трапнаму складаю оду..." славутай баранавіцкай паэтэсы Таццяны Яцук. Удзельнікамі гэтай сустрэчы пашчасціла быць і навучэнцам нашага каледжа.
Таццяна Мікалаеўна з'яўляецца аўтарам 13-і паэтычных зборнікаў і 4-х кніг для дзяцей, паспяхова сумяшчае творчую дзейнасць з педагагічнай: узначальвае гарадское літаратурнае аб'яднанне "Купальскія зоры", з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, выкладае беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе.
Яна падзялілася з прысутнымі сваімі цёплымі ўспамінамі дзяцінства і шчырымі разважаннямі пра жыццё і творчасць, сваімі вершамі.