19 студзеня ў інтэрнаце адбылося мерапрыемства на тэму:"Чароўная нота жыцця" (да 85 годдзя народнага песняра У.Г.Мулявіна)
Навучэнцы інтэрната подрыхтавалі сценгазету, праслухалі біяграфічныя звесткі з жыцця кампазітара. Вельмі цікава было пачуць, што народжаны далёка за межамі нашай краіны, Мулявін змог заваяваць любоў беларусаў і стаць народным песняром, а творы на вершы паэтаў Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка, М.Багдановіча знашлі водгук у сэрцах мільёнаў людзей.
Песні "Касіў Ясь канюшыну", "Па воду ішла", "Рэчанька", "Купалінка","Волагда", "Спадчына" у апрацоўцы Мулявіна атрымалі шырокую вядомасць і за межамі нашай краіны. Вельмі шкада, што легенды беларускай музыкі не стала 26 студзеня 2003 года. Ён пражыў шчаслівае, але не вельмі доўгае жыццё.
Яго творы будуць яшчэ доўга гучаць не толькі на прасторах Беларусі, але і далёка за яе межамі.