изображение viber 2025 12 01 15 58 55 947

У рамках традыцыйных літаратурных пятніц ў "Таўлаеўцы" 28 лістапада ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.Таўлая адбыўся вечар памяці баранавіцкага паэта Алеся Корнева, які сёлета адзначыў бы сваё 90-годдзе.

На гэтым мерапрыемстве з сімвалічнай назвай "І ажыве радок..." прысутнічалі члены гарадскога літаратурнага аб'яднання "Купальскія зоры", родныя і сябры творцы. Яны шчыра дзяліліся сваімі ўспамінамі пра паэта са слухачамі, сярод якіх былі і навучэцы груп 103 і 105 нашага каледжа.

Баранавіцкія паэты Таццяна Яцук, Юрый Мазалевіч, Галіна Сокал, Аляксей Белы, Мікалай Зайцаў прачыталі свае вершы, прысвечаныя Алесю Касьянавічу Корневу.

У іх выкананні, а таксама ў выкананні вучаніц сярэдняй школы №4 прагучалі і паэтычныя творы нашага таленавітага земляка, аўтара 32-х паэтычных зборнікаў.

Прыемным музычным падарункам ад ўзорнай народнай вакальнай групы "Prima Vera" сталі песні, створаныя на вершы Алеся Корнева, а таксама музычныя выступленні Рэгіны Скіпар і Ірыны Мезенцавай ажывілі паэтычныя радкі Алеся Касьянавіча ў песнях.

Прысутныя аддалі даніну памяці паэту, дакрануўшыся да духоўнай скарбонкі яго творчасці, далучыўшыся да свету паэзіі на роднай мове.

Поиск