10 кастрычніка навучэнцы нашага каледжа сталі ўдзельнікамі паэтычна-музычнай імпрэзы "Святло бацькоўскай зоркі", якая адбылася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.Таўлая. Творчая сустрэча з паэтамі, членамі гарадскога літаратурнага аб'яднання "Купальскія зоры" ладзілася ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.
Баранавіцкія паэты Таццяна Яцук, Юрый Мазалевіч, Галіна Сокал, Аляксей Белы шчыра дзяліліся з прысутнымі сваімі кранальнымі вершамі, прысвечанымі самым родным і дарагім людзям у жыцці кожнага чалавека, бацькам.
Спраўдным музычным падарункам для слухачоў сталі песні пра пачуцці да самых родных у выкананні Рэгіны Скіпар і Вольгі Скіпар.
Прыемным момантам імпрэзы стала і сумеснае выступленне паэта Юрыя Мазалевіча з дзяўчатамі групы 108 Азарка Вікторыяй, Грыгаровіч Дар'яй і Саўко Соф'яй. У іх выкананні прагучаў жартаўлівы верш Юрыя Мазалевіча пра шматдзетнага бацьку і яго трох дачок.
Напрыканцы імпрэзы госці пажадалі прысутным не шкадаваць пяшчотных слоў любові і падзякі сваім бацькам і як мага даўжэй заставацца дочкамі і сынамі!