24 красавіка навучэнцы першага курса каледжа наведалі чарговую “Літаратурную пятніцу ў Таўлаеўцы”. На сустрэчу быў запрошаны паэт-аматар, песеннік, чалавек, якога натхняе ўсё беларускае, – Юрый Мазалевіч.
“Часта мы забываем падкрапляць сваю душу. Сёння ў мяне ёсць жаданне духоўна і душэўна падзяліцца з вамі сваім цяплом і думкамі праз сваю творчасць”, - павітаў прысутных паэт.
Дзякуючы яго паэтычнай і песеннай творчасці, мы адкрываем для сябе мілагучнасць і прыгажосць роднага беларускага слова, беларускай мовы, на якой замілавана і шчыра можна выражаць самыя светлыя пачуцці. Штуржком да творчасці для Юрыя Мазалевіча служаць самыя простыя і неабходныя ў жыцці рэчы: каханне, сям’я, духоўнасць, прырода.
Песні і вершы, якія гучалі ў час сустрэчы, напоўнілі чытальную залу бібліятэкі і душы маладога пакалення цёплымі ўспамінамі, светлымі пачуццямі.