изображение viber 2025 02 17 16 03 26 121

15 лютага 2025 года ў інтэрнаце Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза  адбылося мерапрыемства, прысвечанае старадаўняму святу Грамніцы (Стрэчанне Гасподняе).

У музеі "Спадчына" навучэнкі Ярмантовіч Ганна з групы 373 і Песак Мілана з групы 280 пазнаёмілі ўсіх прысутных з гісторыяй узнікнення гэтага свята. Яны распавялі, што Грамніцы – гэта зімовае свята, якое мае свае карані яшчэ ў язычніцкіх часах. У каталікоў яго святкуюць 2 лютага, а ў праваслаўных – 15 лютага.

Падчас мерапрыемства прагучаў вясёлы верш, які сімвалізуе сустрэчу зімы і вясны:

А ў нас сёння Грамніцы.
Зіма з вясною сустрэлася .
Вясна зіму піхнула ,піхнула.
І ножку звіхнула , звіхнула.
Зіма пайшла плачучы,
Вясна пайшла скачучы.

Цішковіч Ян, навучэнец групы 277, падзяліўся з прысутнымі народнымі прыкметамі, звязанымі з Грамніцамі: "Калі на Грамніцы пятух напіўся вадзіцы - чакай хуткай вясны", "Прыйшлі Грамніцы - скідай рукавіцы".

Выхавацель інтэрната расказала навучэнцам пра народныя абрады і тую моц, якую мае грамнічная свечка ў побыце беларусаў. Грамнічная свечка лічылася моцным абярэгам ад злых сіл і стыхійных бедстваў.

Мерапрыемства стала цікавым і пазнавальным для ўсіх удзельнікаў, дапамагло ім даведацца больш пра беларускія традыцыі і звычаі, а таксама адчуць набліжэнне вясны.

изображение viber 2025 02 17 16 03 27 250

 

Поиск