3 лютага 2025 года ў інтэрнаце Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза адбыўся вечар, прысвечаны памяці выдатнага народнага артыста, кіраўніка ансамбля "Песняры" - Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна. Мерапрыемства прайшло пад назвай: "Чароўная нота жыцця".
Выхавацель інтэрнату падкрэсліла асаблівае месца Уладзіміра Мулявіна ў гісторыі беларускай культуры 20-га стагоддзя. Было адзначана, што ён прысвяціў сваё жыццё беларускай песні, зрабіўшы яе папулярнай ва ўсім свеце. У сваіх творах Уладзімір Георгіевіч яскрава ўвасобіў вобраз гордай, мужнай і добрай Беларусі, перадаў непаўторную своеасаблівасць народных мелодый і высокую паэзію беларускай мовы.
Здрок Іван (гр.192) і Песак Мілана (гр.280) пазнаёмілі навучэнцаў з жыццёвым шляхам Уладзіміра Мулявіна, расказалі пра яго станаўленне як музыкі і грамадскага дзеяча. Белавус Карына (гр.279) адзначыла вялікія поспехі песень Мулявіна не толькі на прасторах нашай краіны, але і далёка за яе межамі. Ягоныя песні гучалі ў Лацінскай Амерыцы, Балгарыі, Польшчы, Індыі, Нігерыі, ЗША і ў іншых краінах.
Русак Елізавета (гр.193) і Шыбека Караліна (гр.281) распавядалі пра творчы шлях кампазітара, народнага артыста, саліста. Навучэнцы з задавальненнем праслухалі аўдыё запісы знакамітых песень: "Мой родны кут", "Купалінка", "Вераніка", "Спадчына", "Касіў Ясь канюшыну" і інш.
Вечар прайшоў у цёплай і душэўнай атмасферы. Шкада, што Уладзімір Георгіевіч Мулявін пражыў шчаслівае, але не вельмі доўгае жыццё. Яго творчасць назаўжды застанецца ў сэрцах беларусаў.
Адміністрацыя інтэрната выказвае вялікую падзяку ўсім удзельнікам вечара за цікавую і змястоўную праграму!