Навучэнцы, выкладчыкі і адміністрацыя Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза прынялі удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Сімвалічна, што гэта свята мы адзначаем адразу за Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая перамога з'яўляецца ключавым момантам у гісторыі станаўлення беларускай нацыі. Тры сімвалы незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы – сцяг, герб і гімн – аб'ядноўваюць нас, беларусаў розных пакаленняў; звязваюць гераічнае мінулае, сучаснае жыццё і будучыню нашай Радзімы.
Сімвалы сучаснай Беларусі адлюстроўваюць такія якасці беларусаў, як міралюбства і працаздольнасць, мужнасць і смеласць. Паважаць і шанаваць дзяржаўныя сімвалы – найпершы абавязак кожнага грамадзяніна. Аддаючы ім павагу, мы паказваем прыклад вернасці памяці продкаў, народным традыцыям і незалежнай дзяржаве.
12 мая пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прайшоў аўтапрабег "Беларусь - гэта мы!", прысвечаны Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Больш за два дзясяткі аўтамабіляў з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь праехалі па чатырох маршрутах, ахапіўшы ўсе мікрараёны горада. Фінішным пунктам кожнага маршруту сталі памятныя мясціны, дзе, у рамках 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя Брэсцкай вобласці, удзельнікі аўтапрабегу бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй горада і ўсклалі кветкі. Удзельнікамі аўтапрабегу сталі прадстаўнікі працоўных калектываў, патрыёты Беларусі і БСА – усе тыя, для каго патрыятызм, павага дзяржаўных сімвалаў – не проста словы. Ад Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа ўдзел у аўтапрабегу прыняла старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Леанидащна Капытка.
Завяршэннем святочнага аўтапрабегу стала творчая праграма "Ганаруся Беларуссю" з удзелам таленавітай моладзі нашага горада, у якой прынялі актыўны ўдзел педагог-арганізатар, сакратар ПА ГА "БРСМ" Бортнік Д.А. разам з актывістамі каледжа: Невяркевіч Эмілія (гр. 365), Кірута Любоў (гр. 272) і Шамкаловіч Сяргей (гр. 366). У кантэксце творчай праграмы выканалі музычныя нумары, якія сімвалізуюць адзінства і гонар кожнага беларуса за нашу краіну, любоў да Радзімы, да Беларусі.
Няхай у нашых сэрцах і ў далейшым жыве пачуццё гонару і асабістай адказнасці за родны край! Няхай мір і дабро будуць на нашай роднай зямлі