изображение viber 2024 02 15 15 42 16 373
Цэнтральная бібліятэка імя В.Таўлая запрасіла навучэнцаў 175 групы паўдзельнічаць у віктарыне “Ведай мову сваю”. Мерапрыемства прыўрочана да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы”, якi адзначаецца 21 лютага.
Дзве каманды “Верасы” і “Рамонкі” спаборнічалі ў турах “Прыгадваем”, “Тлумачым”, “Ужываем” і інш.
Для ўдзельнікаў былі прапанаваны цікавыя словы, якія неабходна было адгадаць, перакласці, патлумачыць значэнне, а таксама скласці сказы з фразеалагізмамі, суаднесці аўтара і назву твора. На ўсе заданні былі знойдзены адказы.
З розніцай усяго ў адзін бал перамагла каманда “Верасы”. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў віктарыны.

 

Поиск