изображение viber 2023 05 24 08 19 57 127

20 мая ў цэнтральнай бібліятэцы імя В. Таўлая падведзены вынікі літаратурнага конкурсу аўтарскай паэзіі і прозы “Зямля, што дорыць мне натхненне”.

Да ўдзелу ў Конкурсе прымаліся вершы i малая проза літаратараў горада Баранавічы i Баранавіцкага раёна, якія адлюстроўваюць у сваёй творчасці тэму малой Радзімы, яе гістарычае мінулае, прыгажосць навакольнай прыроды, яе сённяшнія дасягненні.

Навучэнка групы № 170 Прышчэпа Марыя ўзнагароджана граматай у намінацыі “Родныя вобразы” за свой верш “Куточак натхнення”:

Беларусь, ты мая дарагая старонка!

Сваё сэрца хачу да цябе прытуляць.

Як пяюць твае пеўнiкi ранiцай звонка!

Як жа кветкi ў лузе вясеннiм гараць!

Вобраз родных Баранавiч чысты i мiлы!

I няма ў цэлым свеце  яго даражэй.

Ён даруе душы маёй моцныя крылы.

Крылы радасцi, мары i светлых надзей.

I азёры блакiтныя сэрца хвалююць.

Журавы, што ў вырай самотна ляцяць.

Маразы, што дзiвосна ўзоры малююць.

Вобраз роднай старонкі дазваляюць ствараць.

Развiвайся, квiтней, гарадок Беларусі!

Сэрцу мiлы адзiны сямейны куток.

Не пакiну цябе. Я табой ганаруся!

Ты крынiца натхнення. Паветра глыток.

Выкладчык каледжа Пясецкая А.І. таксама прадставіла свой верш, прысвечаны Героям Беларусі А. Нічыпорчыку і М. Куканенку. Яе работа адзначана Падзякай за ўдзел у конкурсе.

Віншуем удзельнікаў конкурсу і жадаем творчых поспехаў!

Поиск