Без имени 1

140 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра

10 мая споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і заслужанага дзеяча культуры Беларусі Янкі Маўра (сапр. Іван Міхайлавіч Фёдараў). Да юбілею аўтара ў бібліятэцы каледжа падрыхтавана кніжная выстава “Беларускі Жуль Верн”.  Жуль Вернам Янку Маўра называлі за тое, што ён быў заснавальнікам прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры і стваральнікам першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.

У 1930-я гады выйшла кніга, якая зрабіла Янку Маўра знакамітым і самым любімым дзіцячым пісьменнікам ва ўсім Савецкім Саюзе – аповесць «Палескія рабінзоны». Кнігу неаднаразова перавыдавалі, перакладалі на многія мовы свету, а ў 1934 годзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь» нават знялі фільм «Палескія рабінзоны». Аўтарам сцэнарыя быў сам Янка Маўр. Аповесць і да сённяшняга часу не страціла папулярнасці ў чытачоў.

Наведаўшы выставу, навучэнцы пазнаёміліся і з іншымі творамі  пісьменніка, а таксама з  матэрыяламі аб жыцці і творчасці Янкі Маўра.

Поиск