изображение viber 2023 05 15 14 42 08 030

Алею герояў “Іх імёнамі названы вуліцы горада” адкрылі ў Баранавічах

Напярэдадні Дня Перамогі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы з гонарам успамінаюць тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

4 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё Алеі герояў “Іх імёнамі названы вуліцы горада”. У мерапрыемтсве прынялі ўдзел навучэнцы і нашага калледжа.

На 15 стэндах размешчаны партрэты мужных герояў, лёс якіх звязаны з Баранавічамі. Кожны стэнд, акрамя партрэта, змяшчае біяграфічныя звесткі і QR-код, які дазваляе больш падрабязна пазнаёміцца з жыццём і подзвігамі нашых землякоў і тых, хто змагаўся за Баранавіцкі край. Каласальная работа па гістарычным ваенна-патрыятычным краязнаўстве была праведзена супрацоўнікамі бібліятэкі для таго, каб гэты праект ажыў на галоўнай вуліцы нашага горада.

Мерапрыемства пачалося з праніклівых і шчырых радкоў Анатоля Вярцінскага “Я перад вамі з памяццю сваёй…” аб незабыўнасці таго, што давялося перажыць кожнаму салдату, які адстойваў незалежнасць роднай зямлі ў ваеннае ліхалецце.

Асобнае месца было адведзена апавяданню аб лёсе Валянціна Паўлавіча Таўлая – паэта, журналіста і нашага земляка, імя якога носіць цэнтральная гарадская бібліятэка г. Баранавічы. У гады вайны Валянцін Паўлавіч быў сувязным партызанскага атрада, кіраўніком навагрудскай агентурнай сеткі чэкісцкай спецгрупы “Буравеснік”, займаўся зборам даных, якія мелі вялікае значэнне для планавання аперацыі “Баграціён.”

Аб лёсе Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Георгія Мікітавіча Халасцякова, вучням сярэдніх школ горада. А навучэнцы нашага каледжа Улад Руткевіч і Яна Кобызь расказалі пра Леаніда Пятровіча Барадзінскага і Андрэя Рыгоравіча Фралянкова.

У гэты перадсвяточны дзень гучалі словы падзякі ад імя нашчадкаў, якія памятаюць, дзякуючы каму і якой цаной былі здабыты свабода і мір. Гэта былі не проста людзі. Гэта былі героі, якія здзейснілі вялікі подзвіг на славу сваёй Радзімы і агульнай Перамогі. Памяць аб героях баранавіцкай зямлі, якія сталі прыкладам гераізму і доблесці, назаўсёды ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю горада.

Поиск