изображение viber 2023 04 29 17 12 35 505

Нясем сваю мы мову,

Здабытую ў вяках,

Шануем песню матчыну-

Наш неацэнны скарб.

Яна для нас крыніцаю

Жывей вады звініць,

Каб не маглі забыцца мы,

Дзеля чаго нам жыць…

У каледжы прайшла дэкада беларускай культуры.  У рамках дэкады куратарамі вучэбных груп былі праведзены інфармацыйныя гадзіны «Гiсторыя зямлi Беларускай». У інтарнаце прайшло мерапрыемства «Роднае слова». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй паходжання мовы,з яе цяжкім шляхам станаўлення і адраджэння, чыталі вершы беларускіх паэтаў: Янкі Купалы ,Ніла Гілевіча,Максіма Танка ,Пятруся Броўкі і Якуба Коласа.

Кожны чалавек павінен пераканацца ў тым, што без мовы загіне перш за ўсё набытае праз стагоддзі духоўнае багацце беларускага народа - яго традыцыі, непаўторна самабытная гісторыя, вусная творчасць і мастацкая літаратура.

Поиск