Віншуем пераможцаў відэаконкурсу, прысвечанага 140-годдзю Якуба Коласа і Янкі Купалы!

0 02 05 3f3b8f9327f177bf82375e9eafc9d4dbe8c530f3facfe4f00938524ca99da217 173fc5947d0d96f4

 24 лістапада ў Баранавічах узнагародзілі пераможцаў відэаконкурсу, прысвечанага 140-годдзю Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Конкурс праводзіўся цэнтральнай гарадской бібліятэкай з 1 верасня па 31 кастрычніка з мэтай абуджэння цікавасці дзяцей і моладзі да паэтычнага слова, папулярызацыі творчасці беларускіх песняроў. Усім жадаючым ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў прапаноўвалася зняць невялікі ролік з відэазапісам мастацкай дэкламацыі твораў Я. Купалы ці Я. Коласа. Ад канкурсантаў паступіла 26 відэаработ, арыгінальнасць і мастацкі ўзровень якіх быў высока ацэнены журы. Лепшыя відэаролікі сталі сапраўдным ўпрыгожаннем святочнага мерапрыемства.

У гісторыі кожнага народа ёсць паэтычнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўсплывае ў памяці, калі заходзіць гаворка пра гэты народ. Для нас – беларусаў – гэта Янка Купала і Якуб Колас. 2022 год – знакавы для нашай краіны. Сёлета шырока адзначаецца 140-гадовы юбілей беларускіх песняроў. З гэтай нагоды ў публічных бібліятэках Баранавічаў на працягу года ладзіліся святочныя мерапрыемствы.

Кульмінацыяй юбілейнага года стала літаратурнае свята “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…”, якое адбылося 24 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. Кожны, хто завітаў у гэты дзень у бібліятэку, меў магчымасць акунуцца ў атмасферу свята беларускага слова.

Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з маляўнічай кніжнай экспазіцыяй “Твае песняры, Беларусь!”, дзе былі прадстаўлены выданні аб жыцці і творчасці Я. Купалы і Я. Коласа, яскравыя ілюстрацыі беларускіх мастакоў і, канешне, неўміручыя творы беларускіх класікаў.

Па-сапраўднаму святочны настрой стварылі для гасцей удзельнікі арт-фольк групы “Крамяніца”, Валерыя і Аліса Чарненкі, навучэнцы дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 3, удзельнікі танцавальнага ансамбля “Карусель МІХ” дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, народны ансамбль танца “Юрачка” гарадскога Дома культуры.

Цэнтральнай падзеяй літаратурнага свята стала ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў відэаконкурсу чытальнікаў “І сёння з намі Колас і Купала”.

Прыемным сюрпрызам для гасцей сустрэчы стала віншаванне і падарункі ад дырэктара кінатэатра “Октябрь” Ганны Насковай.

У сувязі з розным узростам удзельнікаў конкурсу было вырашана вылучыць некалькі ўзроставых катэгорый і асобныя намінацыі.

У намінацыі “Нацыянальны каларыт” перамогу атрымалі Канапацкая Вераніка і Патоцкі Яўген (навучэнцы 1-га курса каледжа), верш Я. Купалы “Над калыскай”.

Віншуем пераможцаў!

Поиск