І кожны, прамовіўшы – Колас Якуб,
Адразу ж прыпомніць: Янка Купала.
Тэрэнь Масэнка
У гэтым годзе наша краіна адзначае 140-гадовы юбілей двух самых знакамітых літаратараў, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі непаўторныя, самабытныя мастацкія творы і ўзнялі нацыянальную літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету. Гэта пісьменнікі, якія пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы справядлівасці, гуманізму, дабра і аддалі народу свой талент, душу і сэрца. Духоўны запавет, які пакінулі вялікія песняры сваім нашчадкам – любіць, шанаваць сваю Радзіму, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. 3 лістапада, у дзень нараджэння Я.Коласа, супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана разгорнутая кніжная выстава-экспазіцыя “Песняры зямлі беларускай”. Аформленая ў фае каледжа, выстава зацікавіла і навучэнцаў, і выкладчыкаў. Матэрыялы, размешчаныя на ёй, даюць магчымасць усім жадаючым паглыбіць свае веды пра жыццё і творчасць песняроў беларускага слова. Акрамя таго, на выставе можна азнаёміцца з тэкстамі мастацкіх твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, прадстаўленых як асобнымі кнігамі, так і ў складзе збору твораў.