Юбілей пісьменніка

i

7 кастрычніка споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мікалаевіча Пташнікава(1932-2016 гг.). Творчасць Івана Пташнікава – гэта творчасць аднаго з самых таленавітых і яркіх прадстаўнікоў свайго пакалення, пакалення дзяцей вайны. Таму ваенная тэма займае асаблівае месца ў творах пісьменніка. Героі яго твораў – падлеткі, якім прыйшлося рана пасталець у суровых выпрабаваннях вайны і ў першыя пасляваенныя гады. Бліжэй пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам І. Пташнікава навучэнцы змаглі ў час наведвання выставы “Вернасць зямлі бацькоў”, аформленай у бібліятэцы да юбілею пісьменніка. Напрыклад,  студэнты даведаліся, што ў аснову аповесці «Тартак» пакладзены канкрэтны фактычны матэрыял: тpaгiчны лёc вёcкi Дaльвa, якaя былa cпaлeнa фашыстамі разам з людзьмі зa cyвязь яe жыxapoў з пapтызaнaмi. Паводле сцэнарыя аўтара ў 1973 годзе зняты аднайменны фільм на Беларускім тэлебачанні.  А за аповесць «Найдорф», прысвечаную апошнім дням вайны, пісьменніку ў 1978 годзе была прысуджана  Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа.

Поиск