Літаратурная гадзіна “Святло паэзіі Максіма Багдановіча”

7 снежня 2021 года споўнілася 130 год з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Гэта быў чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу. Кароткі быў яго жыццёвы век, усяго 25 гадоў пражыў паэт. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа – закончыў. Але за гэты кароткі час ён здолеў заявіць пра сябе як пра таленавітага паэта, сваёй творчасцю даказаў, што беларуская мова ніколькі не бяднейшая і не горшая за іншыя мовы, і што на ёй можна паспяхова перадаваць найтанчэйшыя адценні чалавечых пачуццяў. Бібліятэкар Дзяменцьева Вольга Васільеўна падрыхтавала і правяла для навучэнцаў літаратурную гадзіну “Святло паэзіі Максіма Багдановіча”, прысвечаную юбілею класіка. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі жыццёвага і творчага шляху паэта, праслухалі найлепшыя вершаваныя творы аўтара, а таксама цудоўныя песні, напісаныя на вершы Максіма Багдановіча.

13 12 21 5

Поиск