“Каляда ідзе!”

Стала традыцыяй кожны год з гурткоўцамi гуртка “Спадчына” праводзіць вячоркі “Каляда да нас прыйшла”. Асноўнай мэтай мерапрыемства з’ яўлялася шырэй пазнаеміць гурткоўцаў з беларускім святам “Каляды”. Вучыць знаць мінулае беларускага народа, цаніць і шанаваць тое, што нам засталося ад продкаў. Прывіваць любоў да традыцый таленавітага беларускага народа.

27 снежня за святочным сталом сабраліся гурткоўцы на свята “Каляды”. Актывісты гуртка Дубіна Наталля, Крайнік Алеся, Лазюк  Святлана, Абрамаў Сяргей накрылі і ўпрыгожылі святочныя сталы. Рэдкалегія гуртка “Спадчына”  выпусціла насценгазеты: “Каляды”, “Новы год 2014!”.

З песняй: “Едуць, едуць Калядкі,

                Вязуць бліны і аладкі

                А Калядкі блізка,

                А каўбаскі нізка.

                Каб даў Божачка

                Нам Каляд даждаць

                 Ах, калядныя бліны ладныя…”

завіталі на вячоркі гурткоўцы Пракаповіч Наталля, Скараход Ніна, Барташ Ганна, Шыбут Павел. З гісторыяй узнікнення свята пазнаеміла гурткоўцаў кіраўнік куртка Міжыеўская Рэгіна Міхайлаўна.

Гайдук Сняжана расказала гурткоўцам, як рыхтавалася і святкавалася свята беларускай сям’і. Павіншаваць ўдзельнікаў гуртка са святам “Каляды” і надыходзячым Новым годам прыйшлі Дзед Мароз і Снягурачка (Далькоў Андрэй і Цівунчык Уладзіслаў).

Смех, віншаванні гучалі ў гэты вечар, доўга  хлопцы і дзяўчаты за святочным сталом пілі чай з пірагамі, пячэннем, цукеркамі. 

Вялікі дзякуй кірауніку прафкома навучэнцаў Альковай З.Р. за салодкі стол для гурткоўцаў.

 

 

DSC02824

 

 

DSC02841

Поиск