вфы

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.

Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская мова – адна з самых багатых моў свету, а па сваёй мілагучнасці займае другое месца пасля італьянскай.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары падрыхтавалі для Вас  віктарыну “Беларуская скарбонка”. Мы прапануем Вам прайсці тэст, каб праверыць, ці добра Вы ведаеце беларускую мову.

Вiктарына знаўцаў беларускай мовы "Беларуская скарбонка"



   

Инструкция

 

Падбярыце да беларускага слова рускі адпаведнік:

 

  1. Крэйда
    Обида
    Мочалка
    Мел
  2. Воцат
    Великан
    Уксус
    Возглас
  3. Капялюш
    Пальто
    Шляпа
    Зонтик
  4. Патэльня
    Затылок
    Утрата
    Сковорода
  5. Чарот
    Камыш
    Волшебник
    Очередь
  6. Канюшына
    Конопля
    Клевер
    Овёс
  7. Абрус
    Скатерть
    Полотенце
    Икона
  8. Дыван
    Ковер
    Софа
    Покрывало
  9. Агрэст
    Забор
    Ошибка
    Крыжовник
  10. Кажан
    Кастрюля
    Летучая мышь
    Тулуп
  11. Разынкі
    Изюм
    Риск
    Сани
  12. Парасон
    Подушка
    Зонт
    Полотенце
  13. Гіль
    Снегирь
    Туман
    Мгла
  14. Альтанка
    Скамейка
    Прогулка
    Беседка
  15. Цырульнік
    Руководитель
    Парикмахер
    Швея
  16. Пэндзлік
    Кисточка
    Подзатыльник
    Табуретка
  17. Куфар
    Повар
    Сундук
    Фужер
  18. Нуда
    Скука
    Удочка
    Нищета
  19. Прас
    Таракан
    Ветер
    Утюг
  20. Сквапны
    Скрытный
    Жадный
    Жестокий