Учреждение образования "Барановичский технологический колледж" Белкоопсоюза

 

ГIМН СПАЖЫВЕЦКАЙ КААПЕРАЦЫI БЕЛАРУСI

Слова: М.Захаравай, П.Саковiча. Музыка: Э.Зарыцкага.

Шлях адметны прайшла ты за шмат сваiх год,
Шлях служэння дзяржаве i нацыi
i заўжды апранала, кармiла народ
Спажывецкая кааперацыя.

Прыпеў: Ты славiш свабодную нашу Айчыну
Нястомнай руплiваю працаю.
З народам сваiм у любую часiну
Спажывецкая кааперацыя.

Хоць завея, мароз, цi паводка вясной
Толькi трэба у глыбiнку дабрацца,
Там чакаюць сяляне падтрымкi тваёй,
Спажывецкая кааперацыя.

Прыпеў: Ты славiш свабодную нашу Айчыну
Нястомнай руплiваю працаю.
З народам сваiм у любую часiну
Спажывецкая кааперацыя.

Каб жыццё стала лепшым у нашых людзей,
Дзеля гэтага варта старацца!
Для цябе iх удзячнасць за усе даражэй,
Спажывецкая кааперацыя.

Прыпеў: Ты славiш свабодную нашу Айчыну
Нястомнай руплiваю працаю.
З народам сваiм у любую часiну
Спажывецкая кааперацыя.