Russian Belarusian English

Юбілей пісьменніка

07 09 22 5

«Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве.            

          Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся – Слову».

Янка Брыль

У жніўні споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння нараджэння Янкі Брыля, народнага пісьменніка, ганаровага акадэміка НАН Беларусі. Аўтар належыў да плеяды беларускіх пісьменнікаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 30-х – пачатку 40-х гадоў мінулага стагоддзя. У сваіх творах Янка Брыль заўседы звяртаўся да  самых актуальных тэм: жыццё заходнебеларускай вёскі, духоўныя пошукі моладзі, адносіны паміж людзьмі, Вялікая Айчынная вайна. Пазнаёміцца з літаратурай аб жыцці і творчасці пісьменніка, цікавымі біяграфічнымі фактамі, найбольш вядомымі творамі аўтара навучэнцы змаглі ў час наведвання ў пачатку верасня кніжнай выставы “Янка Брыль: усё жыццё з народам”, аформленай у бібліятэцы да юбілею пісьменніка.